Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем знаний!
Голосование
Как Вам наш сайт?
Всего 22 человека

МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ!

Дата: 29 марта 2019 в 13:33, Обновлено 28 июля в 15:27

Белару́сь (афіцыйная назва — Рэспу́бліка Белару́сьруск.: Респу́блика Белару́сь) —дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2019 года — 9 475 600 чалавек (92-я ў свеце). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.

Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. У краіне 6 абласцей, 118 раёнаў, 113 гарадоў, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24583 сельскія населеныя пункты.

Сталіца Рэспублікі Беларусь і самы буйны горад дзяржавы — Мінск. Горад мае асаблівы статус горада рэспубліканскага падпарадкавання.

Унітарная дзяржавапрэзідэнцкая рэспубліка. 20 ліпеня 1994 гады пасаду прэзідэнта заняў Аляксандр Лукашэнка, які перамагаў таксама на выбарах 2001, 2006, 2010 і 2015 гадоў.

На паўночным захадзе рэспубліка мяжуе з Літвой, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Латвіяй, на ўсходзе зРасіяй, на поўдні з Украінай. Агульная даўжыня меж складае 2969 км.

Грашовая адзінка — беларускі рубель.

1 студзеня 1919 года была створана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, якая была адной з 4 савецкіх рэспублік, якая падпісала 30 снежня 1922 года Дагавор аб утварэнні СССР ужо як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 19 верасня 1991 гады краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, у гэты ж час былі прынятыя новыя герб і сцяг (заменены на сучасныя герб і сцяг 7 чэрвеня 1995 года па выніках рэферэндуму), а таксама новая канстытуцыя і грамадзянскі пашпарт. 8 снежня 1991 года было падпісана з Расiяй і Украінай Пагадненне аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў.

З’яўляецца членам-заснавальнікам ААНСНДАДКБЕўрАзЭССаюзнай Дзяржавы і ЕАЭС.

Цікавыя факты пра Беларусь

Ці ведаеце вы, што:

1.Беларусь – самая вялікая з еўрапейскіх краін, якая не мае доступу да мора, а на яе тэрыторыі могуць змясціцца такія дзяржавы, як Бельгія, Швейцарыя і Грэцыя адначасова.

2.Можна здзівіцца, але продкамі з Беларусі могуць пахваліцца некаторыя знакамітасці з Галівуда: Ліза Кудроу з серыяла “Сябры”, Скарлет Ёхансэн, Харысан Форд, Майкл Дуглас, Луіс Мэйер – адзін з заснавальнікаў знакамітай кінастудыі “Metro Goldwyn Mayer”.

3.Многія з вас карыстаюцца прылажэннем Viber на сваіх смартфонах. Так, вы здагадаліся, яно створана беларускімі праграмістамі.

4.Наша краіна можа пахваліцца вялікай колькасцю вядомых музыкаў: сярод іх і бітмэйкеры, якія ствараюць музыку для амерыканскіх артыстаў, пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" і вядомыя хіп-хоп артысты, а таксама класічныя музыканты.

5.Вікторыя Азаранка – адна з лепшых тэнісістак у свеце з 2008 года, а ў 2012 г. займала першае месца ў рэйтынгу. Зараз спарцменка зрабіла паўзу ў спорце, аднак прыхільнікі тэнісу чакаюць яе вяртання.

6.У 2014 годзе на Беларускім аўтамабільным заводзе БелАЗ створаны самы вялікі самазвал у свеце. Яго вышыня складае амаль 9 метраў, а грузапад’ёмнасць – да 500 тон. Такога гіганта можна сустрэць толькі ў кар’ерах, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

7.З ліпеня 2016 г. упершыню ў навейшай беларускай гісторыі ў краіне з’явіліся манеты. Да гэтага часу былі толькі папяровыя грошы. Новыя беларускія рублі з выгляду крыху нагадваюць еўра, вылучаюцца яркасцю і прыгожым дызайнам. Таму не дзіўна, што наша 100- рублёвая купюра была намініравана на міжнародным конкурсе як “Купюра года”.

8. Праз тэрыторыю Беларусі працякаюць 20800 рэк. Рэк, даўжыня якіх больш за 500 км, усяго дзевяць: Бярэзіна, якая працякае цалкам па тэрыторыі Беларусі;. Нёман і Вілія, якія бяруць свой пачатак на тэрыторыі Беларусі; Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Прыпяць, Гарынь і Заходні Буг з'яўляюцца транзітнымі.

9. 345 метраў над узроўнем мора - гэта самы высокі пункт Беларусі, гара Дзяржынская. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша ў 30 кіламетрах на захад ад Мінска, непадалёк ад Дзяржынска, у вёсцы Скірмантава. Раней называлася "Святая гара", а ў 1958 годзе назва была змененая на сучасную.

10. Беларусь называюць "лёгкімі Еўропы", бо 36% тэрыторыі нашай дзяржавы займаюць лясы. Менавіта таму ў нас неверагодна лёгка дыхаць, а паветра нават у гарадах вельмі свежае ў параўнанні з іншымі краінамі.

11. Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.

12.За сваю гісторыю Беларусь змяніла шмат назваў. Напрыклад, мы былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Літва). Яго насельніцтва называлася літвінамі, і размаўлялі яны на старабеларускай мове (якая некалькі стагоддзяў быў дзяржаўнай мовай).

13. Вядомы мастак Марк Шагал - таксама беларус! Многія свае карціны ён прысвяціў роднаму гораду Віцебску, які вельмі моцна любіў.

14. Дзякуючы беларусу Барысу Кіту, які працаваў над стварэннем ракетнагна паліва, была здзейснены місія APOLLO - першае падарожжа чалавека на Месяц.

15. World of Tanks - вядомая гульня, створаная беларускай кампаніяй Wargaming. У беларускай авіякампаніі "Белавія" ёсць самалёт з сімволікай Wargaming.

Информация с сайта https://yesbelarus.com/by/about-belarus/20-interesting-facts-about-belarus/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.